БЕЛ Ł РУС

На беларускай мяжы затрымалі балгарына, якога шукаў Інтэрпал

30.05.2016 / 20:12

Nashaniva.com

Грамадзянін Балгарыі, які адшукваўся за забойства, затрыманы за парушэнне беларускай мяжы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мужчыну выявілі ў выніку спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу на беларуска-польскай мяжы. Пры ім былі знойдзеныя навігатар, карта, пашпарт, сродкі для адпужвання сабак і 40 еўра.

Падчас праверачных мерапрыемстваў памежнікі высветлілі, што затрыманы знаходзіцца ў базе Інтэрпола за забойства, здзейсненае ў Балгарыі.

Парушальніка збіраюцца перадаць супрацоўнікам органаў унутраных спраў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула