БЕЛ Ł РУС

Міліцыя ловіць злодзеяў над зямлёй і пад вадой

14.05.2008 / 10:39

Nashaniva.com

На Мёршчыне браканьер кінуўся на ўцёкі пад ваду, а ў Полацку рабаўніка царквы ўзялі на казырку храму.

Прапала, і пырскаў ня стала

Сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, як у ліха закручаным баевіку, разыгралася днямі на возеры Абстэрна Мёрскага раёну. Супрацоўнікі міжраённай інспэкцыі жывёльнага і расьліннага сьвету выявілі на дне кабэль электралініі, з дапамогай якога браканьеры разьлічвалі без асаблівых намаганьняў здабыць багаты ўлоў рыбы. Для затрыманьня парушальнікаў выклікалі на дапамогу апэргрупу міліцыі і зладзілі засаду.

Каля 5-й раніцы на возеры зьявіліся двое мужчын. Адзін зь іх у вадалазным касьцюме, як пабачыў сьледчых, даў нырца на глыбіню. Кінуўся наўцёк і ягоны напарнік, але яго ўдалося затрымаць. Каб здабыць рэчавыя доказы супрацьпраўнай дзейнасьці, на дапамогу выклікалі вадалазаў з суседняга Браслава Яны паднялі са дна 69 забітых токам буйных рыбін.Шкоду, учыненую прыродзе, ацанілі ў чатыры з паловай мільёна рублёў. Характэрна, што затрыманы раней ўжо атрымаў за браканьерства па прыгавору суду пакараньне ў выглядзе 2 гадоў умоўнага пазбаўленьня волі і канфіскацыі прадметаў лоўлі. Цяпер такая цяга да рыбы можа закончыцца ўжо больш суровым пакараньнем.

Паводле «Звязды»

Злодзея ўзялі на казырку царквы

У Полацку 27‑гадовы жыхар пасёлку Баравуха‑1, які ўсяго месяц таму выйшаў на волю, спрабаваў улезьці ў Дрэўлеправаслаўную паморскую царкву Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, каб скрасьці абраз Прасьвятой паморскай Божай Маці.

У царкве спрацавала сыгналізацыя, і праз пару хвілін група затрыманьня полацкага аддзелу дэпартамэнту аховы здымала гора-злодзея з казырка будынку, калі той маніўся ўлезьці ўсярэдзіну праз разьбіты шклопакет.

Прыблізны ацэначны кошт уратаванага абраза — каля 100 тысяч даляфраў ЗША.

Паводле Westki.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула