БЕЛ Ł РУС

Дацкія гандбалісткі зняліся аголенымі пасля перамогі ў Кубку кубкаў ФОТА

31.05.2016 / 18:26

ЗП

Жаночы гандбольны клуб «Твіс Хальстэбра» з Даніі сёлета стаў уладальнікам Кубка кубкаў. У фінале яны перамаглі ў двух гульнях расійскую «Ладу» з лікам 31:27 і 30:25. Гэта трэцяя перамога клуба ў еўракубках. Раней у 2013 і 2015 датчанкі перамагалі ў Кубку ЕГФ.

У камандзе выступаюць выключна скандынаўкі, хоць склад і дастаткова інтэрнацыянальны: 10 датчанак, 3 шведкі і 2 нарвежкі.

Пасля заваявання чарговага тытулу дзяўчаты з «Твіс Хальстэбра» вырашылі адсвяткаваць перамогу арыгінальным чынам. Яны зняліся аголенымі з кубкам у раздзявальні.

Фота, выкладзенае ў інстаграм, атрымала шмат лайкаў і каментароў, у большасць абсалютна станоўчых.

Арыгінальны здымак, праўда, праз нейкі час быў выдалены, але спыніць рост папулярнасці гандбалістак гэта не змагло. Здымак з удзельніцам «Твіс Хальстэбра» абляцеў увесь свет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула