БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі: Масква не згаджалася на размяшчэнне ваенізаванай місіі ў Данбасе

1.06.2016 / 16:47

Расія не давала згоды на размяшчэнне ваенізаванай місіі ў Данбасе, гэтыя пытанні павінны абмяркоўвацца ў адпаведных фарматах, заявілі ў сераду ў МЗС РФ.

«Для абмеркавання гэтых пытанняў ёсць фарматы, якія даўно склаліся. У першую чаргу гэта кантактная група, якая збярэцца ў Мінску, а таксама АБСЕ, у рамках якой адпаведнае рашэнне і павінна быць прынята», — сказаў статс-сакратар — намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін, адказваючы на пытанне аб тым, ці згодная РФ з размяшчэннем ваенізаванай місіі ў Данбасе.

Ён адзначыў, што Расія «такой згоды не давала».

Паводле слоў намесніка міністра, у дадзеным выпадку «шматслоўе кіеўскіх стратэгаў толькі перашкаджае справе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула