БЕЛ Ł РУС

Фатаграфіі «дзіравага ката» збянтэжылі інтэрнэт

2.06.2016 / 20:19

Nashaniva.com

На здымку, якім дзеляцца карыстальнікі сацсетак, выразна відаць скразную дзірку ў баку белага ката.

Аўтарам здымка аказаўся японскі фатограф пад нікам hanamomoact, менавіта ён апублікаваў у твітары незвычайныя фатаграфіі.

Увесь сакрэт у тым, што на баку белага ката ёсць чорная круглая пляма, верхняя частка якой карычневага колеру. Дзякуючы такой афарбоўцы ствараецца ўражанне, што ў пухнатага гадаванца дзірка ў баку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула