БЕЛ Ł РУС

На баранавіцкім заводзе рабочы загінуў, зваліўшыся з вышыні чацвёртага паверха

3.06.2016 / 14:22

Рабочы смяротна траўмаваны на заводзе жалезабетонных вырабаў ААТ «Будтрэст №25» ў Баранавічах. Няшчасны выпадак адбыўся 2 чэрвеня прыблізна ў 17 гадзін на тэрыторыі растворна-бетоннага вузла прадпрыемства.

Па папярэдніх дадзеных, аператар пульта бетонна-змешвальнай ўстаноўкі выконваў працы на лесвічнай пляцоўцы (прыкладна на вышыні чацвёртага паверха) і зваліўся з яе. Ад атрыманых траўмаў мужчына 1980 года нараджэння, жыхар Баранавічаў, памёр на месцы здарэння. Цела загінулага выявіў работнік прадпрыемства. Абставіны і прычыны няшчаснага выпадку высвятляюцца, бо ніхто не бачыў моманту падзення рабочага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула