БЕЛ Ł РУС

Косінец загадаў за 2 дні прывесці набярэжную Свіслачы ў парадак

3.06.2016 / 22:32

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец даручыў Мінскаму гарвыканкаму аператыўна, на працягу 1-2 дзён, ліквідаваць недахопы ва ўтрыманні набярэжнай Свіслачы ў Мінску,

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта правёў сёння ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта выязную нараду па пытаннях добраўпарадкавання і развіцця Цэнтральнага раёна сталіцы, праспекта Пераможцаў.

У прыватнасці, з удзелам кіраўніцтва Мінскага гарвыканкама, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва быў вывучаны стан набярэжнай ракі Свіслач і перспектывы развіцця турыстычнага патэнцыялу Цэнтральнага раёна.

Кіраўніком Адміністрацыі дадзены канкрэтныя даручэнні па падрыхтоўцы Палаца спорту да правядзення канцэртаў для дэлегатаў і гасцей пятага Усебеларускага народнага сходу.

Мінскаму гарвыканкаму даручана аператыўна ліквідаваць недахопы ва ўтрыманні праспекта Пераможцаў і набярэжнай ракі Свіслач, а таксама з прыцягненнем вядучых праектных інстытутаў і Нацыянальнай акадэміі навук распрацаваць комплексны праект добраўпарадкавання і развіцця тэрыторыі, прылеглай да ракі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула