БЕЛ Ł РУС

Рыбак загінуў ад удару токам, яго дзіця, што было побач, цудам выжыла

6.06.2016 / 13:23

На беразе ракі Бесядзь паблізу вёскі Трасціно Хоцімскага раёна 5 чэрвеня 39-гадовы магілёвец загінуў ад удару токам. Ён праігнараваў забараняльныя знакі і разам з сынам рыбачыў каля высакавольтных правадоў.

Мужчына, закідваючы вуду, зачапіў драты паветранай лініі электраперадачы і атрымаў смяротны разрад у 10 тыс. вольт. Яго 10-гадовы сын цудам застаўся цэлы — ён знаходзіўся далёка ад бацькі. Па словах экспертаў, пры такім удары токам у радыусе 5 метраў ад аб'екта ўдару памірае ўсё жывое.

Хлапчук пачуў, як бацька войкнуў, убачыў, што ён ляжыць нерухома, і пабег па дапамогу ў вёску да сваякоў. Аднак выратаваць мужчыну было немагчыма.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

У гэтыя ж выходныя адбылася яшчэ адна трагедыя: у Шчучыне ад удару маланкай загінуў мужчына, які вяртаўся дадому з крамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула