БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт ФРГ Гаўк не застанецца на другі тэрмін

6.06.2016 / 13:31

Публікуецца ў межах рубрыкі «Навіны Германіі»

Федэральны прэзідэнт ФРГ Ёахім Гаўк абвясціў пра тое, што не застанецца на сваёй пасадзе на другі тэрмін. З такой заявай ён выступіў у Берліне ў панядзелак, 6 чэрвеня. У якасці прычыны для адмовы ад перавыбрання ён назваў свой узрост. «Гэта рашэнне далося мне нялёгка», - цытуе кіраўніка Германіі Deutsche Welle.

Ёахіму Гаўку 76 гадоў, ён займае пасаду прэзідэнта з сакавіка 2012 года. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта ФРГ складае пяць гадоў, пры гэтым дапускаецца адно перавыбранне. Асноўная ж улада ў Германіі належыць канцлеру.

***

Ёахім Гаўк нарадзіўся ў 1940 г. у Ростаку, яго бацька быў капітанам судна, потым марскім чыноўнікам. Пасля 1949 г. сям'я засталася на тэрыторыі ГДР. У 1951 г. бацька быў арыштаваны і асуджаны як шпіён. Пра яго лёс не было нічога вядома да 1955 г.

Арышт бацькі моцна паўплываў на сына, які стаў антыкамуністам, а потым пастарам пратэстанцкай царквы ў Мекленбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула