Украіна адновіць экспарт электраэнергіі ў Беларусь
Аднаўленне экспарту дазволіць павялічыць нагрузку энергаблокаў украінскіх АЭС
Украіна падтрымала прапанову беларускіх калегаў наконт аднаўлення работы ўкраінска-беларускай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі ў рамках работы Міжурадавай украінска-беларускай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Пра гэта дамовіліся міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік з першым намеснікам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Леанідам Шэнцам, гаворыцца на афіцыйным сайце Кабміна Украіны.
«Спадзяюся, што праца названай рабочай групы будзе садзейнічаць вырашэнню праблемных пытанняў і далейшаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву бакоў», — адзначыў Насалік.
Як адзначаецца, адным з важных пытанняў, абмеркаваных падчас сустрэчы, з'яўляецца аднаўленне экспарту электраэнергіі з Украіны ў Рэспубліку Беларусь, які быў часова прыпынены з лістапада 2014 года.
Па словах Насаліка, аднаўленне экспарту дазволіць павялічыць нагрузку энергаблокаў украінскіх АЭС, а таксама долю атамнай генерацыі ў структуры вытворчасці і паменшыць сабекошт электраэнергіі ва Украіне.
«Акрамя таго, бакі вызначылі, што пастаўка электраэнергіі будзе ажыццяўляць Дзяржаўнае прадпрыемства знешнеэканамічнай дзейнасці «Укрінтэрэнерга», - гаворыцца ў паведамленні.