БЕЛ Ł РУС

У Крамлі занепакоеныя рашэннем Германіі аднесці Расію да супернікаў

6.06.2016 / 14:34

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што інфармацыя аб планах Германіі аднесці Расію да супернікаў выклікае занепакоенасць і шкадаванне, перадае РІА «Новості».

Ён дадаў, што такая пазіцыя спрыяе канфрантацыі.

Раней улады Германіі ўнеслі ў «Белую кнігу» змены, паводле якіх Расея зараз з'яўляецца для Германіі супернікам.

Таксама ў новай рэдакцыі падкрэсліваецца, што становішча ў галіне бяспекі краіны зведала глыбокія змены. Акрамя гэтага, у ёй гаворыцца, што Расія гвалтоўнымі метадамі можа прасоўваць свае палітычныя інтарэсы, а ў прыклад прыводзіцца сітуацыя ў Данбасе і Крыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула