Віктар Ганчарэнка ўзначаліў «Уфу»
Беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка прызначаны на пасаду галоўнага трэнера «Уфы». Працоўнае пагадненне разлічана на два гады з магчымасцю падаўжэння кантракту яшчэ на адзін сезон.
Папярэднім месцам працы беларускага спецыяліста быў ЦСКА, дзе ён на пасадзе старшага трэнера заваяваў з армейскай камандай залатыя медалі чэмпіянату Расіі.
У якасці галоўнага трэнера працаваў з камандамі: БАТЭ (Барысаў), «Кубань» (Краснадар) і «Урал» (Екацярынбург).
18 чэрвеня, пасля кароткачасовага адпачынку, каманда збярэцца ва Уфе, дзе ёй прадставяць новага галоўнага трэнера.
У мінулым сезоне «Уфа» заняла 12-е месца ў расійскай прэм'ер-лізе.