БЕЛ Ł РУС

Бэнксі намаляваў графіці на сцяне школы ў родным горадзе і пакінуў натхняльнае пасланне дзецям

6.06.2016 / 20:28

Dylan Martinez, Reuters 

Вулічны мастак Бэнксі намаляваў новае графіці на сцяне пачатковай школы ў Брысталі, сваім родным горадзе. Бэнксі адлюстраваў дзяўчынку, якая коціць падпаленую аўтамабільную шыну. Школьнікі ўбачылі новую працу мастака раніцай панядзелка, 6 чэрвеня, калі вярнуліся з канікул.

Ben Birchall, PA

Перад канікуламі школьнікі паведамілі Бэнксі, што назвалі ў яго гонар адзін з сваіх класаў. Графіці з дзяўчынкай стала адказам мастака. Ён таксама пакінуў ліст вучням:

«Дзякуй за тое, што назвалі клас у мой гонар. Калі ласка, прыміце малюнак. Калі ён вам не спадабаецца, можаце спакойна дадаць што-небудзь над ім, не думаю, што настаўнікі будуць супраць. Памятайце: заўсёды прасцей дамагчыся прабачэння, чым дазволу. Бэнксі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула