БЕЛ Ł РУС

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску

7.06.2016 / 08:04

Напярэдадні быў дадзены старт шэрагу мерапрыемстваў. У іх ліку Дні Масквы ў Мінску, IV Расійска-беларускі маладзёжны форум, I Фестываль рэгіянальных тэлекампаній Беларусі і Расіі «Вобраз часу» і іншыя.

Спецыяльна да Форуму рэгіёнаў прымеркавалі і міжнародную выставу «Белагра-2016», якая таксама адкрываецца сёння. У гэтым годзе яна пройдзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 і аб'яднае больш за 500 кампаній з 20 краін.

Плануецца, што ў Форуме рэгіёнаў прымуць удзел Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Расійскі бок прадставяць таксама старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, віцэ-прэм'ер РФ Вольга Галадзец, міністр адукацыі і навукі Дзмітрый Ліванаў, міністр працы і сацыяльнай абароны Максім Тапілін, мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула