БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за май крыху выраслі

7.06.2016 / 10:36

Nashaniva.com

Па выніках мая 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 43,1 млн даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 чэрвеня 2016 г. склалі 4 271,6 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 13,8 млн. даляраў ЗША і на 1 чэрвеня 2016 г. склаў 4 617,1 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, адзначаецца ў паведамленні Нацбанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула