БЕЛ Ł РУС

Прадавец выйшла на хвіліну, і з касы паспелі скрасці грошы

7.06.2016 / 10:52

rh.by

Каля гадзіны дня 4 чэрвеня ў міліцыю звярнулася прадавец крамы ў Вілейцы, што па вуліцы Прывакзальнай.

Крама працавала, але ў той момант пакупнікоў ля касы не было. Жанчына закрыла касу на ключ і пакінула яго там. Адышла літаральна на хвіліну-другую.

Калі вярнулася, убачыла, што нехта пакінутым ключом адкрыў касу і скраў амаль тры мільёны рублёў, расказаў начальнік райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.

Асобу злачынцы высвятляюць. Крама абсталявана відэаназіраннем, цяпер вывучаюць відэазапіс. Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула