БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Магілёва машына збіла жанчыну з дзіцячым вазком

7.06.2016 / 17:24

У цэнтры Магілёва 6 чэрвеня 43-гадовы мужчына на Mercedes збіў жанчыну з вазком. Двухгадовы малы атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу.

Кіроўца выязджаў з вуліцы Крыленкі на Першамайскую і паварочваў налева. У гэты час жанчына з дзіцем пераходзіла праезную частку вуліцы Першамайскай па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

На гэтым скрыжаванні зялёны сігнал святлафора адначасова гарыць і пешаходам, якія пераходзяць праезную частку, і кіроўцам, якія выязджаюць з Крыленкі, падкрэслілі ў абласной ДАІ. Магчыма, магілёвец на Mercedes не заўважыў пешахода.

Дзіця ў шпіталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула