БЕЛ Ł РУС

Слонімцы патрабуюць ад пракуратуры спыніць КДБ

15.05.2008 / 17:20

Nashaniva.com

Сябар сойму Партыі БНФ Іван Шэга накіраваў заявы ў Слонімскую раённую, Гродзенскую абласную і Генеральную пракуратуру з патрабаваннем даць адказ аб законнасці дзеянняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў адносінах да яго і ягонай сям’і.

Сябар сойма Партыі БНФ Іван Шэга накіраваў заявы ў Слонімскую раённую, Гродзенскую абласную і Генеральную пракуратуру з патрабаваннем даць адказ аб законнасці дзеянняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў адносінах да яго і ягонай сям’і.

Кіраўнік Слонімскага міжраённага аддзялення КДБ Аляксандр Мазалькоў звярнуўся з пісьмовым запытам да загадчыка псіханеўралагічнага аддзялення раённага шпіталя Аляксандра Кандроўскага з прапановай правесці праверку псіхічнага стану Івана Шэгі і яго сям’і ў сувязі з «узніклай неабходнасцю».

Грамадскі актывіст хоча ведаць, ці санкцыянавала дзеянні КДБ пракуратура, ці праводзіліся ў адносінах да яго сям’і следчыя дзеянні і наколькі такія дзеянні адпавядаюць заканадаўству. Іван Шэга не выключае, што захады КДБ з’яўляюцца праявай ціску на яго і яго родных.

Паводле запыта, які даслаў кіраўнік Слонімскага КДБ Аляксандар Мазалькоў загадчыку псыханеўралагічнага аддзялення раённага шпіталя Аляксандру Кандроўскаму, лекар павінен паведаміць аб псіхічным і наркалагічным стане ўсіх грамадскіх актывістаў і сяброў апазіцыйных палітычных партый, якія дзейнічаюць у рэгіёне.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула