БЕЛ Ł РУС

За два малюнкі ў пад'ездзе жыхару Гродна пагражае тэрмін за парнаграфію

8.06.2016 / 11:30

За выраб парнаграфічных матэрыялаў давядзецца адказваць жыхару горада Гродна 1997-га года нараджэння. Малады чалавек не ўдзельнічаў у якіх-небудзь здымках, як многія маглі падумаць, і не выкладваў «клубнічку» ў інтэрнэт, а проста стварыў дзве выявы на пабелцы ў пад'ездзе шматкватэрнага дома, дзе пражывае, прычым зрабіў гэта настолькі па-майстэрску, што здолеў перадаць усю глыбіню сваёй думкі. Імкненні мастака не падзялілі пенсіянеркі, якія пражываюць у гэтым ж доме, з гэтай нагоды з заявай яны звярнуліся ў органы ўнутраных спраў — непрыстойныя малюнкі выклікалі агіду ў састарэлых людзей.

Начальнік ААПП Ленінскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Козел заявіў з гэтай нагоды, што ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося вызначыць, хто намаляваў непрыстойнасці. Была прызначаная адпаведная экспертыза, па выніках якой малюнкі былі аднесены да парнаграфіі. Іх аўтар зараз адбывае пакаранне ў калоніі за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула