БЕЛ Ł РУС

Наталля Вадзянава ў пяты раз стала маці

8.06.2016 / 12:26

Nashaniva.com

Расійская супермадэль Наталля Вадзянава ў пяты раз стала маці. Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме.

«Раніцай суботы ў нашай сям'і стала на аднаго мужчыну больш», — напісала Вадзянава.

Паводле яе слоў, «Рамонак» ужо дома і спазнае свет у асяроддзі сёстраў і братоў.

«Антуан ганарыцца, я стомленая, але шчаслівая і чакаю лета ў надзеі трохі адпачыць», — распавяла супермадэль і падзякавала прыхільнікам за паведамленні і падтрымку.

У студзені 2016 года СМІ паведамлялі, што мадэль Наталля Вадзянава і французскі мільярдэр Антуан Арно зноў стануць бацькамі. Для Вадзянавай і Арно гэта другое агульнае дзіця, а для самой мадэлі — пятае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула