БЕЛ Ł РУС

У мінскай фан-зоне Еўра-2016 будуць навучаць беларускай мове

8.06.2016 / 13:2

10 чэрвеня ў парку Перамогі на набярэжнай Свіслачы пачне працу фан-зона чэмпіянату Еўропы па футболе.

Фан-зона «Аліварыя» можа прыняць адначасова некалькі сотняў заўзятараў. Для іх працуе кафэ, дзе можна набыць закускі і выпіць кухаль халоднага піва. Матчы трансліруюцца на вялікіх экранах.

У фан-зоне пакажуць усе матчы Еўра-2016.

Акрамя таго, фан-зона стане месцам для адпачынку не толькі футбольных заўзятараў, але і ўсіх гараджан. Наведвальнікаў чакаюць:

● сустрэчы з вядомымі людзьмі са свету футбола і не толькі,

● майстар-класы ад спартыўных каментатараў,

● забаўляльныя актыўнасці: кікер, фотаатракцыён, конкурс прагнозаў і спаборніцтвы на спрыт валодання футбольным мячом,

● моўныя курсы «футбольнай» беларускай і інш.

Час працы фан-зоны: з 15.00 (у дні матчаў).

Уваход вольны.

Адрас: Парк Перамогі, Велакавярня (набярэжная Свіслачы, скрыжаванне з вул. Машэрава).

Расклад найбліжэйшых матчаў:

10 чэрвеня: 22.00 Францыя — Румынія

11 чэрвеня:

16.00 Албанія — Швейцарыя
19.00 Уэльс — Славакія
22.00 Англія — Расія

12 чэрвеня:

16.00 Турцыя — Харватыя
19.00 Польшча — Паўночная Ірландыя
22.00 Германія — Украіна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула