Нафта Brent падаражэла да 52 даляраў
Нафта маркі Brent падаражэла да 52 даляраў за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў.
Па стане на 13:25 бараль таргуецца па 52,15 даляра.
Біржавы курс даляра ўпаў да 64,15 расійскага рубля, еўра — 72.93.
Аналітыкі звязваюць рост нафтавых каціровак з паслабленнем даляра да астатніх сусветных валют і публікацыяй дадзеных Амерыканскага інстытута нафты аб скарачэнні камерцыйных запасаў нафты ў ЗША на 3,5 млн бараляў.
Пазней у сераду аб змяненні аб'ёму нафтавых запасаў павінна даць справаздачу Міністэрства энергетыкі ЗША. Новая порцыя статыстыкі, на думку экспертаў, можа надаць новы стымул росту коштаў.