БЕЛ Ł РУС

Васьмігадовы хлопчык, якога шукалі ў Мінску, вырашыў самастойна наведаць бабулю ў вёсцы

8.06.2016 / 14:11

8-гадовы Фёдар Мазырэц, пра знікненне якога некалькі гадзін таму паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл», знойдзены.

Школьнік знойдзены ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Ён вырашыў самастойна дабрацца да сваёй бабулі, нікога не папярэджваючы. «Цяпер з Фёдарам усё добра і яго жыццю нічога не пагражае», — паведамілі валанцёры «Анёла».

Нагадаем, паводле інфармацыі «Анёла», Фёдар Мазырэц, які пражывае на вуліцы Слабадской, сёння каля 8.30, будучы на Каржанеўскага, д. 33/1, сышоў у невядомым кірунку.

У Мінску шукаюць зніклага хлопчыка: сёння каля 8.30 раніцы Фёдар Мазырэц сышоў з вуліцы Каржанеўскага 33/1 у невядомым кірунку. На сувязь з роднымі не выходзіў.

Прыкметы хлопчыка: рост 145 см, вочы блакітныя, валасы русыя. Быў апрануты ў чырвоную кофту «Адыдас», сінія джынсы, у яго бела-бежавыя красоўкі. З сабой у яго быў заплечнік з ярка-аранжавымі шлейкамі.

Яго шукаюць міліцыя і пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Калі ў вас ёсць інфармацыя аб дзіцяці, паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102 або ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл» па нумары: 8-033-6666-856.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула