БЕЛ Ł РУС

Міліцыя пацвердзіла затрыманне работніка Беларускай федэрацыі футбола за атрыманне хабару

9.06.2016 / 09:09

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сумесна з аддзелам БЭЗ Маскоўскага РУУС Мінска па падазрэнні ў атрыманні хабару затрымалі дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава.

Ён быў затрыманы ў сваім працоўным кабінеце. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.430 КК Беларусі (атрыманне хабару).

Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула