БЕЛ Ł РУС

Інспектар ДАІ, збіты байкерам у цэнтры Мінска, праз паўтара месяца апрытомнеў

9.06.2016 / 15:50

Nashaniva.com

Нагадаем, рэзананснае ДТЗ з удзелам супрацоўніка ДАІ і матацыкліста, адбылося ў Мінску 18 красавіка. Інспектар у ім сур'ёзна пацярпеў, 46-гадовы мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа, на працягу паўтара месяцаў ён быў у коме і толькі нядаўна апрытомнеў.

Фота: Мінск-Навіны

— Допыт пацярпелага пакуль немагчыма — не дазваляе стан яго здароўя, — паведаміў AUTO.TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Следства працягваецца.

Наколькі вядома AUTO.TUT.BY, да 46-гадовага інспектара пакуль не вярнулася мова.

Другі ўдзельнік аварыі ўтрымліваецца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула