БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Францыі перасцярог прафсаюзы ад забастовак падчас Еўра-2016

10.06.2016 / 07:52

Франсуа Алянд перасцярог французскіх прафсаюзных лідараў ад спробаў сарваць забастоўкамі чэмпіянат Еўропы па футболе, які пачынаецца 10 чэрвеня і працягнецца месяц.

«Я звяртаюся да пачуцця адказнасці кожнага, бо калі дзяржава абавязана выканаць свой доўг і будзе гэта рабіць, яна будзе прымаць усе неабходныя меры», - заявіў Алянд. «Я буду пільна сачыць за тым, што адбываецца заўтра, і калі трэба будзе прыняць рашэнні, яны будуць прынятыя», - дадаў французскі прэзідэнт.

Францыя ахоплена забастоўкамі з-за прапанаванай урадам рэформы працоўнага заканадаўства, і існуюць асцярогі, што пратэсты работнікаў чыгункі могуць сарваць стартавы матч Еўра-2016 паміж зборнымі Францыі і Румыніі.

Машыністы пагражаюць заблакаваць лінію, якая вядзе да стадыёна «Стад дэ Франс» у парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні.

Футбольных фанатаў, якія прыбывалі ў Францыю на гэтым тыдні, сустракалі кучы непрыбранага смецця, у той час як прафсаюзы блакавалі працу смецця заводаў.

У Францыі таксама захоўваецца высокая пагроза тэрарыстычнага нападу, прызнаюць улады краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула