БЕЛ Ł РУС

Курдскія баевікі абвясцілі Турцыю небяспечнай краінай для турыстаў

10.06.2016 / 10:55

Курдскія баевікі ўзялі адказнасць за нядаўні тэракт у Стамбуле і папярэдзілі замежных турыстаў пра тое, што Турцыя перастала быць для іх бяспечнай краінай.

Арганізацыя «Ястрабы свабоды Курдыстана» апублікавала на сваім сайце заяву, у якой узяла на сябе адказнасць за тэракт у Стамбуле 7 чэрвеня, які забраў жыцці больш за 10 чалавек. У заяве арганізацыя патлумачыла свае дзеянні помстай за паветраны ўдар, які турэцкая армія нанесла па пазіцыях курдаў на паўднёвым усходзе краіны.

«Мы папярэджваем турыстаў. Замежнікі не наша мэта, але Турцыя больш не з'яўляецца бяспечнай краінай для іх»,— сцвярджаецца ў заяве.

Выбух у стамбульскім раёне Везнеджліер адбыўся 7 чэрвеня. Побач з паліцэйскім аўтобусам выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль. У выніку нападу загінулі 11 чалавек — сямёра паліцыянтаў і чацвёра цывільных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула