БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: бразільскі легіянер МФК «Сталіца» (Мінск) на адпачынку ў Іспаніі носіць вышымайку 

12.06.2016 / 12:46

Nashaniva.com

«Сталічны» бразілец Бета, здаецца, па-сапраўднаму закахаўся ў Беларусь:) вышыванка крута глядзіцца на волаце!

Такі подпіс з'явіўся пад фота ў фэйсбуку міні-футбольнага клуба «Сталіца» (Мінск).

На пачатку чэрвеня спартсмены мінскага клуба «Сталіца» ў другі раз запар сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. А бразільскі легіянер «Сталіцы» Бета стаў адным з лепшых бамбардзіраў плэй-оф, у актыве якога 6 забітых мячоў.

Раберта Песоа дос Сантас, ці проста Бета, нарадзіўся 3 чэрвеня 1981 года ў бразільскай Фарталезе. Выступаў за прэстыжныя клубы ў Бразіліі і Іспаніі, гуляў за харкаўскі «Лакаматыў» і азербайджанскі «Фенербахчэ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула