БЕЛ Ł РУС

У салігорскім «Шахцёры» з'явяцца чатыры фінскія легіянеры

12.06.2016 / 16:36

Салігорскі «Шахцёр» напярэдадні новага хакейнага сезона папоўніў свае шэрагі чатырма фінскімі легіянерамі. Гэта форварды Туомас Сантавуоры і Расмус Кулмала, які раней абараняў колеры юнацкіх і маладзёжных зборных Фінляндыі на сусветных першынствах. Таксама ў «Шахцёр» прыедуць фінскія абаронцы Тоні Відгрэн і Лаўры Карменіемі.

Салігорцы пачнуць 28 чэрвеня ў Мінску падрыхтоўку да новага хакейнага сезона, які стартуе ў жніўні з папярэдняй стадыі розыгрышу Кубка Салея.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула