БЕЛ Ł РУС

У Лівіі смяротнікі ІД падарвалі тры аўтамабілі. Ёсць параненыя

12.06.2016 / 16:47

Баявікі Ісламскай дзяржавы здзейснілі тры напады ў лівійскім горадзе Сірт: там падарваліся аўтамабілі са смяротнікамі-кіроўцамі, начыненыя выбухоўкай.

Мэтай нападаў сталі сілы, саюзныя з новым лівійскім урадам.

Па словах прадстаўніка лівійскіх уладаў, некалькі апалчэнцаў атрымалі раненні.

У Сірце вядуцца жорсткія вулічныя баі. Урадавыя войскі спрабуюць выбіць з горада баевікоў, якія ўмацаваліся ў цэнтральных раёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула