БЕЛ Ł РУС

Натальля Пяткевіч зьменіць Зімоўскага на тэлебачаньні?

16.05.2008 / 16:16

Nashaniva.com

Чуткі: у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюцца зьмены.


Аляксандар Зімоўскі,
фота sovrep.gov.by

Як стала вядома Рацыі, у кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі рыхтуюцца змены.

Верагодна, што старшыню гэтай структуры Аляксандра Зімоўскага вызваляць ад гэтай пасады ў сувязі з пераводам на іншую. Ходзяць чуткі, што яго чакае міністэрскі фатэль.

Сярод пераемнікаў Зімоўскага фігуруюць яго намеснік Аляксандр Мартыненка, намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і цяперашні кіраўнік ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (АНТ) Рыгор Кісель.

Пакуль ні ў прэс‑службе Лукашэнкі, ні ў прэс‑службе Белтэлерадыёкампаніі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула