БЕЛ Ł РУС

Трансляцыя матча Бельгія – Італія будзе на беларускай мове

13.06.2016 / 16:52

ЗП

Пра гэта нам паведаміў дырэктар тэлеканала «Беларусь-5» Аляксандр Казюкевіч.

Каментатар Павел Баранаў.

Чытачы «НН» звярнулі ўвагу, што матчы Еўра-2016 пакуль ідуць выключна па-руску. Мы звярнуліся ў кіраўніцтва тэлеканала «Беларусь-5», каб даведацца, ці будуць трансляцыі на беларускай мове.

«На дадзены момант у нас ёсць два каментатары, якія вядуць трансляцыі на беларускай мове. Гэта Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў. Апошні пакуль не каментаваў матчы па-беларуску. А вось Павел Баранаў сёння ўвечары адпрацуе матч Бельгія – Італія па-беларуску», — пракаментаваў для «НН» Аляксандр Казюкевіч.

Пачатак гульні Бельгія – Італія а 22 гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула