БЕЛ Ł РУС

Мінскі школьнік шпіталізаваны пасля спробы распаліць вогнішча

14.06.2016 / 9:37

Мінскі школьнік шпіталізаваны пасля спробы распаліць вогнішча, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«Учора каля 19.00 на зялёнай зоне па вуліцы Я.Чачота хлопчык 2004 года, навучэнец 5-га класа, паспрабаваў распаліць вогнішча ў металічнай ёмістасці. Адбылася ўспышка газапаветранай сумесі (ад аэразольнага балончыка)», — сказаў Віталь Дэмбоўскі.

З тэрмічным апёкам галавы, шыі 1-3 ступеняў (3% цела) хлопчык шпіталізаваны ў апёкавую рэанімацыю гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Як мяркуецца, прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула