БЕЛ Ł РУС

У Лілі пабіліся расійскія і англійскія заўзятары

14.06.2016 / 23:21

Невялікія групы расійскіх і англійскіх заўзятараў зладзілі бойку ў французскім Лілі, паведаміў Reuters. Інцыдэнт адбыўся каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў паўночнай частцы горада

Reuters.com

Як паведамілі фотакарэспандэнты Reuters, невялікая група расіянаў з'явілася перад барам, дзе сядзелі англійскія заўзятары, і «справакавала» іх. Англічане ў адказ пачалі кідаць крэслы, але сітуацыя пачала нармалізоўвацца да прыезду паліцыі.

Два расійскія заўзятары былі арыштаваныя.

У Лілі ў сераду адбудзецца матч зборнай Расіі з камандай Славакіі. Зборная Англіі 16 чэрвеня згуляе з Уэльсам у Лансе(знаходзіцца ў 40 км ад Ліля).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула