БЕЛ Ł РУС

У Магілёве грузавік насмерць збіў дзяўчыну

15.06.2016 / 16:20

На пешаходным пераходзе на праспекце Міру ў Магілёве 14 чэрвеня 22-гадовая дзяўчына трапіла пад грузавік.

Як паведамляе ДАІ МУС, каля 13.00 35-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля «ГАЗ-3310» здзейсніў наезд на маладую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху машыны па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ дзяўчыне былі нанесены цялесныя пашкоджанні, з якімі яна была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову. У 15.20 яна памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула