Паліцыя Фларыды выявіла цела сцягнутага алігатарам хлопчыка
EPA
Паліцыя ў Фларыдзе выявіла цела двухгадовага хлопчыка, якога пацягнуў у раку алігатар ў парку забаў Walt Disney World.
У момант нападу хлопчык гуляў на беразе лагуны. Бацька паспрабаваў выратаваць яго, але ў яго нічога не выйшла.
У ходзе пошукаў былі забітыя пяць алігатараў. Фармальна працэс апазнання яшчэ не завершаны, але паліцыя ўпэўненая, што знойдзена менавіта цела зніклага дзіцяці.