БЕЛ Ł РУС

Швейцарыя адклікала заяўку на ўступленне ў ЕС

16.06.2016 / 10:23

Швейцарыя адклікае сваю заяўку на ўступленне ў ЕС, пададзеную ў 1992 годзе. Такое рашэнне прыняла верхняя палата парламента Швейцарыі.

У падтрымку законапраекта аб адклiканнi заяўкі прагаласавалі 27 дэпутатаў Рады кантонаў пры 13 галасах супраць і двух тых, хто ўстрымаўся.

Раней за адкліканне заяўкі прагаласавала і ніжняя палата парламента Швейцарыі - Нацыянальная рада.

***

Адкліканне заяўкі носіць фармальны характар, бо ў снежні 2015 года жыхары Швейцарыі на рэферэндуме прагаласавалі супраць ўступлення ў ЕС. На рэферэндуме 50,5% выказаліся супраць далучэння краіны да ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула