Белстат: Жыхары Мінска — самыя падцягнутыя
Белстат апублікаваў статыстыку аб колькасці беларусаў, якія маюць лішнюю вагу. Гэтыя звесткі былі атрыманыя па выніках выбарачнага апытання хатніх гаспадарак. Лішняй вагой лічыцца індэкс масы цела роўны 30 кг/м2. Індэкс масы цела разлічваецца як адносіны масы чалавека (у кг) да квадрата яго росту (у метрах).
Паводле статыстыкі, лішняя вага ёсць у 25,8% беларусаў. Гэтая лічба штогод расце, пяць гадоў таму яна складала 21%.
Ёсць розніца паміж жанчынамі і мужчынамі. Доля жанчын з лішняй вагой складае 30,4%, а мужчын — 19%.
Што да рэгіянальных адрозненняў, то выявіць пэўныя тэндэнцыі складана. Найбольшая колькасць беларусаў з лішняй вагой на Міншчыне (29,8%) і Віцебшчыне (28%). Найменшая колькасць у Мінску (22,7%) і на Гомельшчыне (25,5%).
{POLL#523}