БЕЛ Ł РУС

У МЗС адкрываецца выстава, прысвечаная Васілю Быкаву

16.06.2016 / 12:42

Выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…» адкрыецца ў Міністэрстве замежных спраў 20 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

«У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 20 чэрвеня ў 15.30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…», прымеркаванай да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Выставу адкрые намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына», — адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула