БЕЛ Ł РУС

Новая смерць расійскага жаўнера ў Сірыі сведчыць пра «нізавы» ўдзел РФ у вайне

16.06.2016 / 14:15

Аляксандр Гелагаеў

У Сірыі загінуў артылерыст малодшы сяржант 35-гадовы Міхаіл Шырокапояс, паведамілі сваякі амурскаму парталу навін amur.info

Намеснік камандзіра ўзводу атрымаў цяжкае раненне пасля разрыву міны.

Па словах сваякоў, Міхаіл паехаў «у камандзіроўку» у красавіку на тры месяцы. Падрабязнасцяў ваенных дзеянняў сваякі не ведаюць і пакуль не атрымалі заключэння судова-медыцынскай экспертызы.

Такім чынам можна ўпэўнена сказаць, што дзеянні расійскіх войск у Сірыі не абмяжоўваюцца працай ваенных дарадцаў і авіяўдарамі нават пасля так званага «вываду войск».

У вайне ўдзельнічаюць сяржанты-артылерысты, што сведчыць пра тое, што нават даволі простыя функцыі прыходзіцца расійскім вайскоўцам выконваць самастойна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула