БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне сотні дамоў заставаліся без электрычнасці

16.06.2016 / 15:49

15 чэрвеня ў раёне сямі раніцы ў пяці населеных пунктах Мінскай вобласці знікла электрычнасць, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Электразабеспячэння не было больш чым у пяцістах прыватных падворках і шасці шматкватэрных дамах. Акрамя таго, у пасёлку Юбілейны парушылася таксама і водазабеспячэнне. Вада не паступала ў школу, паліклініку, два дзіцячыя садкі і шэсць шматкватэрных дамоў.

На шчасце, аварыю ўдалося ліквідаваць у самыя кароткія тэрміны. Ужо праз пару гадзін жыццё ў пацярпелых ад аварыі населеных пунктах прыйшло ў норму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула