БЕЛ Ł РУС

У Оршы затрыманыя актывісты Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч

18.06.2016 / 18:25

Актывісты Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч затрыманыя 18 чэрвеня ў Оршы, дзе яны ўдзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, Макаеў і Абрамовіч выступілі перад прадпрымальнікамі і збіралі подпісы за адмену шэрагу прэзідэнцкіх указаў, якія тычацца прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Спачатку іх суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, а потым яны абвінавацілі Макаева ў крадзяжы нейкай сумкі. Ясна, што гэта выкрут міліцыі. Зараз яны знаходзяцца ў райаддзеле міліцыі ў Оршы», — паведаміў Севярынец.

Адзначым, Абрамовіч і Макаеў ужо затрымліваліся за правядзенне аналагічнай акцыі 21 мая ў Жодзіне. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі яны былі аштрафаваныя на 40 базавых велічыняў кожны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула