БЕЛ Ł РУС

Экс-прэзідэнт Егіпта Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення

18.06.2016 / 18:28

Суд у сталіцы Егіпта Каіры прысудзіў былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.

Яшчэ шасцёра падсудных, якія праходзілі па гэтай справе, прысуджаныя да смяротнага пакарання. У ліку асуджаных на смерць і двое журналістаў тэлеканала «Аль-Джазіра», яны асуджаныя завочна.

Мурсі прызналі вінаватым у кіраўніцтве незаконнай арганізацыяй і ў крадзяжы сакрэтных дакументаў. Пры гэтым даказаць, што Мурсі асабіста перадаваў Катару сакрэтныя дадзеныя, абвінавачванню не ўдалося.

Асуджаныя, як паведамляецца, маюць права падаць апеляцыю.

Махамед Мурсі, цесна звязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля года.

У 2013 годзе ён быў зрынуты падчас ваеннага перавароту.

У Мурсі ўжо ёсць адзін смяротны прысуд, вынесены яму летам 2015 года: за дачыненне да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў ў дні рэвалюцыі 2011 года і іх дачыненне да беспарадкаў у гарадах Егіпта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула