БЕЛ Ł РУС

Пентагон арганізуе фінальную бітву робатаў-хакераў

19.06.2016 / 14:46

Аляксандр Гелагаеў

Агенцтва перспектыўных абаронных даследаванняў Пентагона (DARPA) заканчвае першы ў свеце турнір паміж робатамі-хакерамі, якія павінны будуць супрацоўнічаць, будаваць свае і знішчаць варожыя абаронныя інфармацыйныя сеткі.

Пентагон запланаваў фінал мерапрыемства на жнівень, і па ягоных выніках спадзяецца зрабіць вывады адносна стратэгій і перспектыў развіцця аўтаматызаваных праграм абароны і нападзення ў кібер-прасторы.

Каманды праграмістаў, якія прайшлі адборачныя «баі» у мінулыя гады і месяцы, цяпер збяруцца ў Лас-Вегасе, каб пабіцца за прыз ад Узброеных Сіл ЗША — $2 млн.

Прыз атрымае тая каманда, праграмы якой будуць найбольш эфектыўна самастойна распрацоўваць і ставіць патчы на «дзіркі», зробленыя канкурэнтамі, стрымліваць кібер-напады і вывучаць абарончыя сістэмы ворага. Каманда, якая зойме другое месца, атрымае прыз $1 млн.

Праграма DARPA па аўтаматызацыі хакерска-контрхакерскіх аперацый працягваецца ўжо не першы год, аднак менавіта сёлета 7 фіналістаў сутыкнуцца ў бітве, якая на дзесяцігоддзі можа вызначыць развіццё амерыканскай ваеннай кібер-дактрыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула