БЕЛ Ł РУС

УЕФА: супраць футбольных федэрацый Венгрыі, Бельгіі і Партугаліі адкрыты дысцыплінарныя справы

19.06.2016 / 18:15

Nashaniva.com

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) адкрыў дысцыплінарныя справы ў адносінах да нацыянальных футбольных федэрацый Венгрыі, Бельгіі і Партугаліі праз паводзіны іх балельшчыкаў падчас суботніх матчаў на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі.

Венгерскія заўзятары ззаду ісландскага брамніка. Фота Reuters.

Венгерскія заўзятары абвінавачваюцца ў тым, што яны запускалі фаеры, кідалі на поле староннія прадметы і ўдзельнічалі ў беспарадках падчас матчу з Ісландыяй.

Бельгійскія заўзятары таксама абвінавачваюцца ў выкарыстанні фаераў і кіданне прадметаў на поле..

Чэмпіянат Еўропы па футболе, які пачаўся тыдзень таму, суправаджаўся беспарадкамі як на вуліцах французскіх гарадоў, так і на стадыёнах, дзе праходзілі матчы. 

УЕФА ўжо расследуе паводзіны заўзятараў Турцыі і Харватыі, зборным Англіі і Расіі вынесена папярэджанне — калі масавыя беспарадкі з удзелам іх заўзятараў працягнуцца, іх здымуць з чэмпіянату Еўропы, — а на зборную Расіі яшчэ і накладзеная умоўная дыскваліфікацыя і штраф у памеры 150 тыс. еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула