БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Нацбанка разлічвае, што людзі з гумарам паставяцца да першага дня дэнамінацыі

19.06.2016 / 22:54

«У прынцыпе, краіна да дэнамінацыі гатова», - заявіў у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», паказаным ўвечары 19 чэрвеня, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр.

Праўда, па яго словах, ёсць яшчэ «пэўныя пытанні, якія патрабуюць завяршэння», у гандлёвых прадпрыемствах - поўная замена касавых апаратаў на тыя, якія маглі б працаваць у новых умовах.

«Нейкія нязручнасці, якія будуць узнікаць у першы дзень дэнамінацыі - яны неістотныя. Я думаю, што насельніцтва з разуменнем і з гумарам паставіцца да пэўных рэчаў», - сказаў кіраўнік Нацбанка.

Дэманструючы сваю гатоўнасць да дэнамінацыі, Калаўр распавёў, што пры разліках карыстаецца выключна карткамі, а манеты, якія будуць назапашвацца ў сям'і, будзе аддаваць ўнучкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула