БЕЛ Ł РУС

Puma высветліць, чаму на Еўра-2016 рвуцца яе футболкі

20.06.2016 / 18:37

Кампанія-вытворца спартыўнай адзення Puma правядзе расследаванне, каб высветліць, чаму адразу ў чатырох футбалістаў зборнай Швейцарыі парваліся футболкі ў матчы з Францыяй на Еўра-2016.

EPA

«Учора ўвечары мы ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй, калі нашы футболкі былі парваныя падчас матчу… Цяпер нашы спецыялісты вывучаюць матэрыял, з якога зробленыя футболкі», — гаворыцца ў заяве Puma.

На чэмпіянаце Еўропы па футболе, які праходзіць у Францыі, уніформу Puma носяць спартсмены пяці зборных.

Вытворца экіпіроўкі адзначыў, што ў сукупнасці гэтыя каманды ўжо правялі на турніры 10 матчаў, і да апошняга часу праблем не ўзнікала.

Падраныя футболкі хутка сталі прадметам абмеркавання і жартаў у сацсетках. У твітары нават з'явіўся хэштэг #trikotgate, пад якім карыстальнікі высмейваюць прадукцыю Puma.

З нагоды інцыдэнту з формай іранізуюць і самі гульцы. «Падраныя футболкі? Спадзяюся, Puma не вырабляе прэзерватывы», — пажартаваў футбаліст швейцарскай зборнай Джардан Шакіры.

Зрэшты, у ходзе нядзельнага матчу была пашкоджаная не толькі прадукцыя Puma: на 54-й хвіліне сустрэчы раптам лопнуў футбольны мяч вытворчасці Adidas.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула