БЕЛ Ł РУС

Расіянін спрабаваў вывезці з Беларусі ў Літву зброю

20.06.2016 / 18:27

Памежнікі спынілі вываз з Беларусі дзвюх вінтовак, траўматычнага пісталета і больш за 70 патронаў да іх, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Зброю і боепрыпасы знайшлі ў 53-гадовага грамадзяніна Расіі, які 19 чэрвеня спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву на аўтамабілі Toyota праз пункт пропуску «Каменны Лог».

Вінтоўкі «Вяпрук» і «Сайга», а таксама траўматычны пісталет МР-80 канфіскавалі ў расіяніна для правядзення балістычнай экспертызы. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота: Дзяржпагранкамітэт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула