БЕЛ Ł РУС

Усебеларускі сход будуць трансляваць ужывую каля Палаца спорту

21.06.2016 / 14:01

Прамую трансляцыю V Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе 22—23 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі, будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Акрамя таго, прамую трансляцыю можна будзе ўбачыць на вялікім святлодыёдным экране каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

22 і 23 чэрвеня прамыя трансляцыі будуць пачынацца ў 12.00, а вечарам у 21.00 гледачы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» убачаць тэлеверсіі, адзначаецца ў паведамленні. Выніковая інфармацыйная праграма «Панарама» 22 і 23 чэрвеня будзе пачынацца ў 20.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула