БЕЛ Ł РУС

Блогеру Эдуарду Пальчысу (Джону Сільверу) выстаўлена абвінавачванне

22.06.2016 / 11:21

Стваральніку сайта www.1863x.com блогеру Эдуарду Пальчысу, вядомаму як Джон Сільвер, прад'яўлена абвінавачванне, паведаміў журналістам 22 чэрвеня ў Мінску кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Паводле яго слоў, абвінавачанне было выстаўленае на мінулым тыдні. Блогер абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

«Па справе ўсё ясна. Само расследаванне не зацягнецца», — сказаў Наскевіч. Ён дадаў, што ў хуткім часе яе могуць перадаць у суд.

На пытанне БелаПАН, ці прызнаў Пальчыс сваю віну, кіраўнік СК адказаў, што пакуль не будзе даваць ацэнку дзеянням абвінавачанага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула